Oh, Etretat

Etretat - невялічкі горад на ўзбярэжжы Ла-Манша, пейзажы якога так даўно паўставалі ў марах пра Нармандыю.

Вялізныя скалы, бязмежнае мора. Цішыня і прастора.

 

У паветры - спакой і няспешнасць. 
Выводзіць са спакою толькі паркамат, які чамусьці не паддаецца нам, і ў нас зусім не атрымоўваецца заплаціць за паркоўку.

 

Шлях да горада ідзе праз маленькія французскія гарадкі ды вёсачкі, у кожным з якіх так і хочацца спыніцца і правесці пэўны час, зайсці ў мясцовую булачную і замовіць гарачую каву з самым смачным эклерам. 

 

Безумоўна, на практыцы Etretat не выглядае такім спакойным горадам, як можна гэтага чакаць. Гэтыя пейзажы называюць аднымі з самых прыгожых пейзажаў Францыі, а таму і турыстаў тут даволі многа. Але, у адрозненні ад вялікіх гарадоў, турысты выглядаюць тут даволі арганічна і нават зусім не перашкаджаюць атрымліваць асалоду ад прагажосці навокал. 

 

Такога ўзбярэжжа мора сапраўды я ніколі раней не бачыла. Калі б не наш доўгі шлях да Парыжа, мы бы засталіся тут надоўга.

У маёй галаве грае музыка Мішэля Ле Грана, перад маімі вачыма толькі мора і камяністы бераг.

 

У галаве - адзін з тых вельмі рэдкіх момантаў, калі амаль няма думак і хваляванняў. Толькі новыя мары нараджаюцца і нараджаюцца ў галаве.

Глядзіш на мора, а мора даруе табе наўзамен натхненне на штосьці новае. Асцярожна збіраю свае думкі-мары ў невялічкі спіс.

 

Гэты момант, як і многія іншыя, знікне так жа хутка, як пралятае час у падарожжы.