Васільковае свята

А за сьцяной сьмяецца поле,
Зiяе неба з-за акна,-
I думкi мкнуцца мiмаволi
Туды, дзе расьцьвiла вясна;
Дзе блiшча збожжа ў яснай далi,
Сiнеюць мiла васiлькi,
Халодным срэбрам зьзяюць хвалi
Мiж гор лiючайся ракi;
Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыўшыся, рука
Замiж пярсiдзкага вузора
Цьвяток радзiмы васiлька.

 

Максім Багдановіч

Складана ўявіць сабе кветку, якая так жа, як васілёк, арганічна выглядае ў разнастайнай святочнай атрыбутыцы ды яшчэ надае "родны настрой". Васілёк - кветка, якая гістарычна стала своеасаблівым сімвалам радзімы. Між іншым, васілёк шырока выкарстоўваецца ў медыцыне і касметалогіі. Васільковы настрой можна шыкоўна выкарыстоўваць пры вырабе запрашэнняў і іншых паліграфічных матэрыялаў для вашага свята. Васількі вельмі добра абыгрываюцца ў букетах і іншых кветкавых кампазіцыях. Як прыклад гэтаму - невялічкае фотанатхненне на "васільковую тэму". 

Дзе ж знайсці васількі? Канешне, мажліва знайсці чароўную квертку ў палях. Але ёсць і яшчэ выхад, якім непасрэдна карысталіся мы пры падрыхтоўцы да вяселля. Вельмі проста можна знайсці насенне дэкаратыўнага васілька. Так, безумоўна, калі ёсць дзе вырасціць васількі, непераборлівая кветка будзе добра расці і радаваць вашае вока, а потым - паслужыць добрым упрыгожваннем вашага свята. Дэкаратыўныя васількі існуюць розных колераў: да прыкладу, ружовыя, белыя і фіялетавыя. 

Фота: Юлія Сямашка; Яўген Качалоўскі