Пачынаецца такая доўгачаканая вясна, а значыць - час для новых планаў (якія, спадзяюся, не застануцца толькі планамі). У пошуку вясновага натхнення я склала свой вясновы To Do List, альбо спіс з 25 рэчаў, якія хацелася б здзейсніць гэтай вясной! Шакада, праўда, што надвор'е на сакавік месяц падказвае: "насамрэчная вясна" прыйдзе, бадай, толькі ў красавіку, але гэта толькі дадатковая прычына пачаць планаваць вясновыя справы, каб наогул не ўпасці ў гэтую халодную хандру. Тым больш хочацца верыць у памылкі беларускага прагнозу надвор'я - настолькі моцна хочацца вясновага сонейка і цёплага ветру за вокнамі.
1. Купіць прыгожыя паштоўкі і адаслаць іх сябрам
2. Шмат фатаграфаваць
3. Зладзіць вясновы пікнік з шашлыкамі
4. Павіншаваць матулю і сябровак з 8 сакавіка
5. Падабраць вясновы водар туалетнай вады
6. Зрабіць перастанову дома і навесці парадкі
7. Зладзіць рамантычнае падарожжа, хоць па Беларусі
8. Знайсці і паспрабаваць новыя рэцэпты для гатавання
9. Правесці рэвізію гардэробу
10. Чытаць кнігі
11. Надрукаваць добрыя фотаздымкі
12. Схадзіць на фэшн-маркет
13. Зладзіць хатнюю pizza-вечарыну
14. Схадзіць на масаж
15. Схадзіць у тэатр
16. Набыць новыя прыгожыя талеркі
17. З'есці марозіва на вуліцы
18. Схадзіць у кіно на фільм пра каханне
19. Зладзіць тэматычную вечарыну
20. Пагуляць па вечаровым Менску
21. Абнавіць спіс музыкі для аўтамабілю
22. Выпіць кавы на вуліцы
23. Спячы печыва для чаявання на вуліцы
24. Сустрэцца з сябрамі, з якімі даўно не бачылася
25. Зрабіць нечаканы падарунак любімаму чалавеку
А ці ёсць у вас план на гэтую вясну? Падзяліцеся "натхняльнымі справамі"!
Фота: https://unsplash.com/