"У тую самую ноч, калі зацвітае папараць, — я толькі пераказваю тое, што ўжо зложана ў казках тутэйшымі людзьмі, — пазбіраліся на сходку русалкі, лясун, ваўкалакі, вадзянік, дамавік, здані і чараўнікі розных гатункаў. Сход адбываўся на беразе аднаго вельмі прыгожага возера, атуленага задуменнем кучаравых сосен. На гэтым возеры разаслаў месяц свой танюсенькі белы кужаль, а зоркі пасыходзілі з неба і купаліся ў бліскучых пералівах вады, бы тыя дыяментавыя кветачкі. Ім хацелася паслухаць, аб чым будзе гаварыць сход".
Якуб Колас
Папараць - такая знаёмая, але ў той жа час, такая чароўная баларуская расліна. Расліна, якая, так ці інакш, асацыюецца ў беларусаў з Купаллем. Але не кожны ведае, што папараць шырока выкарыстоўвалі як лекавую расліну. Зараз жа папараць усе часцей упрыгожвае сады і пляцоўкі. На нашую думку, папараць вельмі арганічна і прыгожа можа выкарыстоўвацца ў святочнай (у тым ліку вясельнай) атрыбутыцы. З пэўным родным беларускім характарам яна дадае святочнасці незвычайную таемнасць. Ніжэй вы можаце ўбачыць варыянты выкарыстання папараці ў дэкоры, букетах, разнастайных упрыгожваннях, кандытарскіх вырабах, запрашэннях і іншых святочных дэталях.
Дэкор
Букет
Упрыгожванні
Торт
Запрашэнні
Святочныя дэталі
Такім чынам, такая родная і простая папараць можа вельмі ўдала і стылёва зрабіць настрой цэлага свята.