Апошнім часам усё часцей замяняюць класічныя вясельныя зборы жаніха і нявесты дома на зборы ў арэндаваных апартаментах, нумарах гатэляў, сядзібах. Плюсы такога выбару відавочны: антураж - прыемны для фотаздымкі, шмат свету, няма лішніх хатніх рэчаў і прывабны інтэр'ер.
Але ж, часам, застаецца памылковае ўяўленне, што вясельныя зборы абавязкова і неабходна павінны адбывацца дома. Нібыта добрая прыкмета - своеасаблівае развітанне з домама і пачатак новага жыцця. Цікава, але традыцыйна - не.
Традыцыйна ў Беларусі нявеста збіралася не ў сваім доме, а ў доме блізкіх суседзяў. Лічылася, што самы добры выбар для вясельных збораў - гэта дом знаёмых ды суседзяў з дабрабытам, шчаслівым сямейным жыццём і дзеткамі. Такім чынам, у традыцыях беларусаў вясельныя зборы не абавязкова адбываліся менавіта дома.
Застаецца верыць, што ў сучасных арэндных апартаменах ды нумарах гатэляў спыняюцца шчаслівыя ды добрыя людзі.