5/15/2017
Падарожжа
Львоў, альбо пра любоў з першага погляду
Ёсць такія гарады, з якіх ты яшчэ не ўехаў, а табе ўжо вельмі хочацца вярнуцца. Гэтае дзіўнае адчуванне ўзнікае, напэўна, ад недахопу часу на ўсе гарадскія прыгажосці. Менавіта такая любоў у нас атрымалася са Львовам. Калі я марыла пра Львоў, у маёй галаве ўсплывалі дзьве асацыяцаі - кава і шакалад. Такія асацыяцыі былі нездарма, але паездка ва Львоў атрымалася нашмат цікавейшай, чым чакалася.
1/22/2017
Падарожжа
Падарожжа на востраў Крыт. Частка трэцяя. Горная.
З нядаўняга часу кожная наша паездка арганічна спалучаецца з паходам у горы (пра які, як правіла, да апошняга моманту я мала што ведаю). Так, наступнай кропкай нашага падарожжа па востраве Крыт стаў невялічкі рыбацкі гарадок Хора-Сфакіон (Χώρα Σφακίων). Раён вострава, дзе знаходзіцца Хора-Сфакіон, называюць Сфакія, а сам гарадок з'яўляецца цэнтрам...
12/15/2016
Падарожжа
Выходныя ў Друскінінкаі
Аднымі снежаньскімі выходнымі мы нарэшце вырашылі здзейсніць паездку ў Друскінінкай. Даволі часта чула ад сяброў добрыя словы пра гэты горад, але самім пабываць у Друскеніках неяк не выдавалася. Так, ці тое ад суму, ці тое пад натхненне, быў замоўлены чарговы гатэль і ў пятнічку пасля працы мы адправіліся ў гэты невялічкі літоўскі горад.
12/8/2016
Падарожжа
Падарожжа на востраў Крыт. Частка другая.
У гэтай частцы нашага расповеду пра падарожжа на востраў Крыт будзе ісці гаворка пра самы лепшы пляж, на якім мы пабывалі на востраве. Пляж гэты называецца Элафанісі (Elafonisi beach).
І напрыканцы нашага падарожжа, калі мы ўжо паглядзелі на розныя-розныя пляжы, пляж Элафанісі застанецца назаўсёды нашым фаварытам на востраве Крыт...
І напрыканцы нашага падарожжа, калі мы ўжо паглядзелі на розныя-розныя пляжы, пляж Элафанісі застанецца назаўсёды нашым фаварытам на востраве Крыт...
11/21/2016
Падарожжа
Падарожжа на востраў Крыт. Частка першая.
Гэты невялічкі расповед - частка апавяданняў пра наша надзвычайнае падарожжа ў Грэцыю, а менавіта на востраў Крыт. Гэтым годам нам вельмі хацелася пазнаёміцца з Грэцыяй, а наконт Крыту - сумнёваў не было, гэта рашэнне атрымалася неяк само сабой. Квіткі на самалёт былі замоўлены, была замоўлена машына для падарожжаў па востраве, а мы з нецярпеннем чакалі сярэдзіны верасня, каб ізноў хоць на трошкі часу вярнуцца ў лета.